Тэлефон міліцыі – 102

Закон и порядок

ВАЙНА НАПОМНІЛА ПРА СЯБЕ

Жыхар горада Маладзечна паведаміў у РАУС, што на рацэ Заходняя Бярэзіна, паблізу вёскі Вуглы, пры купанні выяўлена гармата часоў Вялікай Айчыннай вайны. Групай размініравання “Алмаз” МУС Рэспублікі Беларусь гармата М-24 знішчана ў кар’еры каля вёскі.

 

ПАЦЯГНУЛА ДА МАСТАЦТВА

Невядомая асоба праз адчыненыя дзверы пранікла ў кабінет настаўніцкай Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, дзе ў аднаго работніка з кашалька, што знаходзіўся ў жаночай сумцы, украла 1170000 рублёў. Прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

 

ВЫНЕСЛІ ЭЛЕКТРАІНСТРУМЕНТ

З будаўнічага вагончыка ААТ “Мостабудаўнічы атрад-58” з горада Брэста, які размяшчаецца на аб’екце паблізу вёскі Пялікшты, украдзены 7 найменняў электраінструменту імпартнай вытворчасці. Узламаўшы навясны замок, невядомая асоба пранікла ў вагончык. Садзейнічала крадзяжу тое, што тэрыторыя не агароджана, асвятленне адсутнічае, аховы няма. Учынены матэрыяльны ўрон на суму больш як 10 базавых велічынь.

 

ДВА КРАДЗЯЖЫ Ў АДЗІН ДЗЕНЬ

Нявызначаным спосабам адбылося пранікненне зламыснікаў у кватэру па вуліцы Савецкай райцэнтра. У выніку была ўкрадзена маёмасць: залатыя, жамчужныя і іншыя ўпрыгажэнні, дзве пары мужчынскага абутку, кашалёк, прас, гадзіннік, прадукты харчавання. Нанесены ўрон складае 19815000 рублёў.

У гэты ж дзень, шляхам пашкоджання замка, адбыўся крадзеж па вуліцы Гагарына райцэнтра. Злодзей забраў залатыя завушніцы, бутэльку гарэлкі і іншую маёмасць. Агульны кошт украдзенага складае дзве базавыя велічыні. Па гэтых фактах узбуджаны крымінальныя справы.

 

АДКАЖУЦЬ ПА ЗАКОНЕ

Cупрацоўнікамі міліцыі праводзяцца рэйды на адміністрацыйных участках усіх сельсаветаў, Івянецкага пассавета, горада Валожына па выяўленні маку і каноплі. Па фактах кожнай праверкі прыходзіцца складаць адміністрацыйныя пратаколы, хаця ўсе ведаюць, што законам забаронена вырошчванне гэтых раслін. У адных расце па 1-5 кустоў маку, што не змяншае віны гаспадароў, а іншыя засяваюць наўмысна гэтай раслінай значныя плошчы. Так, на прысядзібным участку дачнага дома ў Ракаве жыхар Мінска вырошчваў 37 кустоў маку агульнай вагой 1,2 кг. У цэнтры Валожына на прысядзібным участку, які належыць грамадзяніну С., расло 12 кустоў маку вагой 1кг. На вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра гаспадыня вырошчвала аж 58 кустоў маку вагой 11 кг. У вёсцы Дзямідавічы Гародзькаўскага сельсавета выяўлена 27 кустоў маку вагой 3,2 кг. У вёсцы Капусціна пенсіянерка вырошчвала 49 кустоў гэтай расліны вагой 9 кг. У вёсцы Старынкі Івянецкага сельсавета на адной з прыватных сядзіб выяўлена 12 кустоў каноплі вагой 6 кг. Расліны знішчаюцца, а гаспадарам прыходзіцца адказваць па законе за свае супрацьпраўныя дзеянні.

Самы большы ўчастак з макам быў выяўлены супрацоўнікамі РАУС на полі каля вёскі Гародзькі. На плошчы 30 метраў квадратных было знішчана 147 кг маку.

 

ПАКВАПІЛІСЯ НА… ВАДУ

У выніку правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне крадзяжоў у аздараўленчых лагерах, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, быў раскрыты факт крадзяжу 18 бутэлек пітной негазіраванай вады “Кстати” аб’ёмам па 6 літраў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Церамок”. Агульны кошт урону склаў 239760 рублёў. Тавар канфіскавалі і перадалі на захоўванне дырэктару лагера.

Матэрыял да друку па міліцэйскіх зводках падрыхтавала Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий