25 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць выратавальнікі

Общество

Паважаныя супрацоўнікі

і ветэраны раённага аддзела

па надзвычайных сітуацыях!

 Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь. З сілай вогненнай стыхіі могуць сапернічаць толькі людзі, якія валодаюць адвагай, самааддачай, вялікай сілай духу.

Ваша праца – гэта справа гонару, якая заўсёды будзе карыстацца павагай і ўдзячнасцю з боку людзей.

З нагоды свята прыміце словы падзякі ад усіх, каму вы ўжо дапамаглі і каму яшчэ прыйдзеце на дапамогу. Няхай ваш багаты вопыт заўсёды дапамагае супрацьстаяць катастрофам і стыхійным бедствам. Жадаем і далей захоўваць лепшыя традыцыі сваёй прафесіі, аддана і добрасумленна служыць выбранаму высакароднаму абавязку.

Поспехаў вам у нясенні нялёгкай службы, удасканалення майстэрства, шчасця, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў 

 

Зараз у раёне налічваецца 88 работнікаў раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, створана 7 пажарна-аварыйных пастоў, на балансе падраздзялення 17 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

 Для камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Валожына Міхаіла Канстанцінавіча ТАЎГЯНЯ сёлетняе свята будзе запамінальным. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ён узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”.

 Шаснаццаць гадоў ішоў выратавальнік да высокай узнагароды, заўсёды вызначаўся дысцыплінаванасцю і высокім прафесіяналізмам. Асабістае жыццё Міхаіла Канстанцінавіча таксама можа быць прыкладам для іншых. Ён добры сем’янін, разам з жонкай выхоўваюць дваіх дзяцей. Як і ўсе бацькі, марыць пра шчаслівы лёс сына і дачкі, а таксама каб і дзеці, і дарослыя ніколі не траплялі ў бязвыхадныя сітуацыі.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий