«ПЯРШАІ» НАЗЫВАЮЦЬ ЛЕПШЫХ

Общество

    СВК «Пяршаі-2003» на працягу многіх гадоў выступае ў раёне флагманам перадавога сельскагаспадарчага вопыту. Тут не сумняваюцца, што да канца будучай пяцігодкі задача павялічыць выпуск прадукцыі на 45 працэнтаў будзе выканана. Зачын таму ўжо зроблены, гэта пацвярджаюць лічбы, за кожнай з якіх стаяць канкрэтныя людзі.

   У спісе лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемства ў бягучым годзе значацца імёны вадзіцеля Мікалая Міхайлавіча Сівіцкага, маладых камбайнераў Аляксандра Клімовіча і Дзяніса Кандаурава, аператара машыннага даення новага жывёлагадоўчага малочнатаварнага комплексу Алены Аляксандраўны Страчынскай, аператара па дарошчванню парасят свінагадоўчага комплексу Любові Адамаўны Шакун і галоўнага заатэхніка СВК «Пяршаі-2003» Людмілы Уладзіміраўны Шапловай.

    Мікалай Міхайлавіч на «МАЗе» сёлета перавёз 1704 тоны зерня. Маладзёжны камбайнерскі экіпаж на «Лексіёне-530» намалаціў 1146 тон ураджаю. Алена Аляксандраўна Страчынская з пачатку года надаіла 6664 тоны малака, а Любоў Адамаўна Шакун атрымала ад сваіх гадаванцаў 566 грамаў прывагі. Старанне і поспехі гэтых людзей адзначаны не толькі ў гаспадарцы, але і на абласным свяце сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дзе яны прадстаўлялі Валожыншчыну.

Сяргей САДОЎСКІ.



Добавить комментарий