Дбаюць пра выпас кароў

Общество

 

Жывёлаводы ААТ «Агра-Дубінское» Яўген РУДОВІЧ і Васіль ЛІСІЧОНАК, якія дбаюць пра выпас 180 кароў з малочнатаварнай фермы ў Нарэйшах, лічаць гэту работу нічым не горшай за іншыя. Змена доўжыцца 12 гадзін, праз кожныя два працоўныя дні – два выхадныя. Ды і заробкам гаспадарка не крыўдзіць: у сезон больш за 3 мільёны на рукі атрымліваюць. Ёсць і іншыя станоўчыя моманты. Напрыклад, добрую дапамогу аказвае “калега” – электрапастух, свежую ваду для жывёлы падвозяць штодня, паша – побач з фермай, а пра падкормку траў паклапаціліся яшчэ з вясны. Камфорт рагулям забяспечаны, а пастухам жа застаецца толькі камандаваць гэтым рагатым бастыёнам…

Алена ЗБІРЭНКА, фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий