Падтрымка сямейнага бюджэту

Общество

Летась у раёне нарадзілася 434 дзяцей, за першае паўгоддзе сёлетняга года – 186. У стымуляванні нараджальнасці не апошнюю ролю адыгрываюць матэрыяльныя дапамогі, якія прадугледжаны заканадаўствам.

Як паведамілі ў раённым аддзяленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, толькі на дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў у раёне кожны квартал выплачваецца амаль 9 мільярдаў рублёў. Яшчэ 322 мільёны паступаюць у сем’і, дзе ёсць дзеці-інваліды.

З 1 жніўня матэрыяльная дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складае 15691300 рублёў, пры нараджэнні другога і наступнага – 21967800. Акрамя гэтага прадугледжаны грашовыя выплаты тым жанчынам, якія звярнуліся ў медыцынскія ўстановы для пастаноўкі на ўлік па цяжарнасці да 12 тыдняў. Зараз памер сумы вызначаны ў 1569100 рублёў.

На першае дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў сем’і атрымліваюць штомесяц 2344000 рублёў, а на 2-е і наступных – 2678900 рублёў.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий