У пошуку новых смакаў

Общество

Каб не страціць спажыўца, работнікам харчовай прамысловасці трэба пастаянна яго здзіўляць новымі вырабамі і высокімі смакавымі якасцямі сваёй прадукцыі.

Тэхнолагі аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства сумесна з партнёрамі фірмы “Барса” распрацавалі рэцэптуру новага торта “Чорная парэчка”, асновай для якога стане лёгкі шакаладны бісквіт з парэчкавай начынкай. Зараз “Чорная парэчка” праходзіць кантроль на адпаведнасць і бяспеку згодна з патрабаваннямі для грамадскага харчавання.

У сёлетнім годзе гэта будзе другая навінка валожынскіх кандытараў. А вось першую – салодкасці “Тварожныя” – пакупнікі ўжо змаглі ацаніць і палюбіць. Дарэчы, яна не залежваецца на прылаўках не толькі магазінаў раёна, але і ў іншых рэгіёнах вобласці.

Кожны дзень у Маладзечна, Мядзель, Вілейку з Валожына адпраўляюцца фургоны з прадукцыяй нашага хлебазавода. Асартымент – самы разнастайны. За тыдзень хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў рэалізуецца прыкладна 4 тоны.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий