Будуецца лепшая ў свеце станцыя

Официально

Беларусь і Расія на БелАЭС хочуць паказаць прыклад атамных станцый будучыні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры дакладзе па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і прадастаўлення ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС жылля дзяржаўнага жылога фонду.

БелАЭС, што будуецца, – добры ўзор атамнай электрастанцыі. «Лепшая ў свеце станцыя будуецца, і Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні», – адзначыў Прэзідэнт. Разам з тым ён падкрэсліў, што фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга, трэба ўсё рабіць якасна і дастойна.

Прэзідэнт нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі – у 2020-м. «Спадзяюся, што вы да мяне не прыйдзеце бліжэй да 2018 года, магчыма, да іншага Прэзідэнта, каб перанесці тэрміны», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не адрывацца ад рэалій пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў БелАЭС.

«Такога быць не павінна, праз два, тры гады гэта ці дзесяць гадоў. Трэба людзям гаварыць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца работы з добрай зарплатай. І мы будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. Гэта таксама не трэба забываць», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі пры падрыхтоўцы спецыялістаў для БелАЭС.

Працаваць на БелАЭС будуць у асноўным беларусы, за выключэннем ключавых спецыялістаў, якіх будуць запрашаць. Звязана гэта з тым, што допуск непасрэдна да кіравання атамным рэактарам павінны мець толькі тыя спецыялісты, у якіх практычны вопыт работы складае некалькі гадоў. Па меры ўводу ў эксплуатацыю станцыі расійскія спецыялісты будуць замяшчацца тымі, хто быў падрыхтаваны ў беларускіх ВНУ.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы сваіх спецыялістаў Беларусь павінна арыентавацца на расійскі вопыт. «Гэта вельмі добры і перадавы вопыт у свеце, – сказаў ён. – Навучанне трэба будаваць зыходзячы з вопыту Расіі, але рабіць гэта больш якасна і адказна».

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий