Супраць карупцыйнага злачынства

Закон и порядок

У I паўгоддзі праваахоўнымі органамі на тэрыторыі Мінскай вобласці выяўлены 74 карупцыйныя злачынствы ў адносінах да 38 асоб.

Часцей за ўсё карупцыйныя злачынствы выяўляліся ў сельскай гаспадарцы (16 злачынстваў), будаўніцтве (12), сферы дзяржаўнага кіравання (14) і прамысловасці (12). Памер устаноўленай страты склаў 21743131047 рублёў, памер кампенсаванай страты – 2470010798 рублёў, накладзены арышт на маёмасць на суму 1885841848 рублёў.

У I паўгоддзі органамі пракуратуры вобласці праведзена 98 праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Прад’яўлена 9 іскаў на агульную суму 479477000 рублёў. Па выніках разгляду актаў пракурорскага рэагавання 130 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, пры гэтым 3 вызвалены ад займаемых пасад, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 грамадзянін, да матэрыяльнай адказнасці – 10 асоб на агульную суму 24774000 рублёў. Узбуджана 8 крымінальных спраў.

Напрыклад, узбуджаны 4 крымінальныя справы ў адносінах да дваіх службовых асоб ААТ “1-я Мінская птушкафабрыка”, якія, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, давалі даручэнне на аплату фіктыўных дакументаў быццам на набыццё ААТ “1-я Мінская птушкафабрыка” матэрыялаў, якія на самай справе туды не пастаўляліся, накіравалі ўказаныя сродкі на набыццё матэрыяльных каштоўнасцей (шрубавёрты, рубанкі, цыркулярныя пілы, наборы стамесак, ключоў, свердзелы), выкраўшы тым самым належныя ААТ “1-я Мінская птушкафабрыка” грашовыя сродкі на агульную суму 55024678 рублёў.

Выяўлены 19 фактаў учынення карупцыйных правапарушэнняў і правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі. Так, прараб ДП «ЭБ «Свёклавічная»» быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 540000 рублёў.

З мэтай выплаты штрафу ён, ведаючы, што падпарадкаваны яму па службе сталяр зрабіў прагулы па месцы працы без паважлівых прычын, скрыў указаную інфармацыю ад кіраўніцтва прадпрыемства і наўмысна ў табелі ўліку працоўнага часу ўказаныя дні адзначыў як адпрацаваныя, чым неабгрунтавана апошняму была налічана заработная плата ў памеры 450000 рублёў, якую прараб выкарыстаў для аплаты накладзенага на яго штрафу.

Найболей грубымі і распаўсюджанымі парушэннямі антыкарупцыйнага заканадаўства па-ранейшаму з’яўляюцца парушэнні заканадаўства ў дзейнасці камісій па процідзеянні карупцыі дзяржаўных органаў, устаноў і арганізацый, дзейнасць якіх носіць часта фармальны характар і зводзіцца да заслухвання справаздач, зацвярджэння планаў, без правядзення якой-небудзь аналітычнай працы.

Так, выяўлены выпадкі парушэння дырэктарам ДП “УКБ Уздзенскага раёна” лакальных актаў прадпрыемства пры ажыццяўленні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, якія выявіліся ў неабгрунтаваным прадастаўленні матэрыяльнай дапамогі і завышэнні памераў матэрыяльнага заахвочвання.

У КУП “Мінскаблкінавідэапракат” выяўлены факты неабгрунтаванай выплаты прэмій тым, хто меў незнятыя і непагашаныя дысцыплінарныя спагнанні, на агульную суму 900000 рублёў; незаконнай выплаты грашовай прэміі ў памеры 10000000 рублёў асобе, якая не была на момант выдання загаду ў працоўных адносінах з КУП “Мінскаблкінавідэапракат”. Па выніках праверкі тры асобы прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці на суму 5900000 рублёў.

Аляксандр ГАНЧАР,

начальнік аддзела

па барацьбе з карупцыяй

і арганізаванай

злачыннасцю пракуратуры

Мінскай вобласці



Добавить комментарий