На птушку палююць па правiлах

Закон и порядок

З другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня прадоўжыцца паляванне на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, а таксама вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана. Паляваць дазваляецца на птушак любога полу і ўзросту ў светлы час сутак стрэльбавым спосабам з засады, з пад’езду з маламерных суднаў. Дазволена ўжываць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробам. Добрым памочнікам стане сабака, асабліва выжал. На паляванні можна выкарыстоўваць маламерныя судны без рухавіка ці непрацуючым рухавіком.

У гэты ж перыяд, таксама ў светлы час сутак, прадоўжыцца паляванне на цецерука любога полу і ўзросту, акрамя старак (самак, якія водзяць маладых птушак). Дазваляецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробам. Можна паляваць толькі з выжаламі, спаніэлямі, рэтрыверамі.

За парушэнне Правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання грамадзяне будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці як за паляванне без належнага дазволу. Паляванне ў забароненых месцах, або ў забаронены час, забароненымі прыладамі, або забароненымі спосабамі вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 50 да 200, на юрыдычную асобу – ад 500 да 1000 базавых велічынь) з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання, іншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай або сродкам здзяйснення парушэння, ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Перамяшчэнне (транспартаванне) ці разробліванне дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб’ектаў палявання, у тым ліку загінуўшых, ці іх частак у выпадках, забароненых заканадаўчымі актамі пра ахову і выкарыстанні жывёльнага свету, ­караюцца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 30 да 200, а на юрыдычную асобу – ад 200 да 1000 базавых велічынь.

Парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, за выключэннем парушэнняў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 артыкула 15.37 КОАП Рэспублікі Беларусь, караецца накладаннем штрафу ў памеры да 40 базавых велічынь ці пазбаўленнем спецыяльнага права, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 100 да 1000 базавых велічынь.

Тэлефоны даверу: 8-0176 778293, 8-017 3900000, мабільны 8-033 3336000 (кругласутачна).

Кірыл ЧЭБАН,

намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі



Добавить комментарий