Жыццё раёна

Официально

Па стане на 10 жніўня ў раёне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 10 тысячах 509 гектарах, што складае 42,2 працэнта да запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць складае 37,3 цэнтнера з гектара. 

Трэці сезон на камбайне «КЗС-1218» убірае збожжавыя культуры ў ААТ «Агра-Дубінское» экіпаж у складзе Віктара Васільевіча Саломкі і яго сына. У Сяргея цяпер канікулы. Ён вучыцца на механіка ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым калежды, а летам свае працоўныя ўніверсітэты праходзіць пад кіраўніцтвам свайго бацькі. За дзень яны намалочваюць у сярэднім да 80 тон ураджаю. На мінулым тыдні ўбіралі трыцікале ў раёне вёскі Каштаноўка. Гэта збожжавая культура парадавала высокім намалотам. Летась сямейны экіпаж Саломкаў быў лепшым у гаспадарцы. І сёлета гэтыя руплівыя хлебаробы не здаюць сваіх вытворчых пазіцый.

Фота Сяргя БОБРЫКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *