Зямля пад белымі крыламі

Культура

Беларусь невыпадкова называюць зямлёй пад белымі крыламі. Прыгожыя, велічныя птушкі – буслы – лічацца яе сімвалам. Над  густым шчаціннем іржышча, над бязмежным разлівам збажыны, якая налітымі каласамі купаецца ў залатым сонцы, у гэту жніўную пару кружаць і кружаць белакрылыя буслы.

З якой міласцю, важнасцю апускаюцца буслы на зямлю! Як любяць яны наш край, што за тысячы кіламетраў з іншага кантынента ранняй вясной вяртаюцца з выраю, каб парадаваць нас сваім прылётам. І столькі глыбокага суму абудзяць у сэрцы, калі ў чарговы раз збяруцца адлятаць на зімоўку, спусціўшы, як павуцінку, з неба свой жаласлівы развітальны клёкат… 

 

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий