Папярэдзiм бяду!

Общество

У сувязі з сухім, гарачым надвор’ем райвыканкамам зацверджана рашэнне аб забароне наведвання лясоў.

На гэтым тыдні пажары былі зафіксаваны ў суседніх раёнах. Работнікі Валожынскага лясгаса аказвалі дапамогу ў тушэнні. Справа гэта вельмі нялёгкая і небяспечная. Агонь распаўсюджваецца імгненна, гараць і верхавіны высокіх дрэў, і кусты, і травяны покрыў. На барацьбу са стыхіяй трацяцца вялікія сродкі, непапраўны ўрон наносіцца прыродзе, нярэдка гінуць і людзі.

Адміністрацыя ДЛГУ “Валожынскі лясгас” звяртаецца да жыхароў і гасцей Валожыншчыны ўстрымацца ад наведвання лясоў і распальвання кастроў у непасрэднай блізасці ад лясоў і зялёных зон.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, або іх наведванне падчас забароны караецца ў адпаведнасці з Адміністрацыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь штрафам да 25 базавых велічынь (да 4,5 мільёна рублёў).



Добавить комментарий