Акцыя МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!» стартавала ў раёне 17 жніўня

Закон и порядок

Яна павінна звярнуць увагу на праблему траўматызму і гібелі ад пажараў дзяцей, пакінутых без нагляду.

Валожынскі РАНС звяртаецца да бацькоў і ўсіх, хто нясе адказнасць за выхаванне дзяцей:

Не пакідайце малалетніх без нагляду! Праводзьце з імі тлумачальныя гутаркі на тэмы выканання правіл бяспекі (напрыклад, “Запалкі – не цацкі”), не дапускайце любых гульняў з агнём, тлумачце дзецям іх небяспеку.

Кожнае дзіця павінна ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі. Калі дзіця заўважыць вашы раўнадушныя адносіны да правіл бяспекі, то і само пачне грэбаваць імі. Паказваючы на асабістым прыкладзе асцярожнасць у абыходжанні з агнём, вы зможаце засцерагчы сваё жыццё і жыццё вашых дзяцей!

З пачаткам школьнага навучальнага гoда да педагогаў далучацца і выратавальнікі, каб звярнуць увагу дарослых на праблему дзіцячага свавольства з агнём. Толькі асабісты ваш прыклад навучыць малышоў неабходнасці быць максімальна ўважлівымі з запалкамі, зaпальніцамі і петардамі. Гэта дазволіць зменшыць колькасць надзвычайных сітуацый.

Валожынскі РАНС



Добавить комментарий