Мова нанова 

Молодежный курьер

 Беларускія гульні дапамагаюць вывучаць родную мову 2-3-гадовым наведвальнікам дзіцячага садка № 2 “Вясёлка” райцэнтра.

У апошні працоўны дзень кожнага месяца ва ўсіх 6-і групах дашкольнай установы ладзіцца “Дзень беларускай мовы”.

Педагог I кваліфікацыйнай катэгорыі Ніна Віктараўна Ягоршына ўвогуле арганізавала выхаваўчы працэс так, каб малыя чулі беларускую мову штодня. Дзеці завучваюць пацешкі, слухаюць народныя казкі – так малышы знаёмяцца з самабытным родным словам.

Спрыяюць у моўным выхаванні і беларускія гульні. “Лясь-лясь, уцякай!”, “Прэла-гарэла”, “Мароз” і іншыя забавы не толькі развіваюць у маленькіх гарэз спрыт, увагу, тэмбравы слых, хуткасць рэакцыі і арыенцір у прасторы.

Некаторыя гульні выхоўваюць у дзяцей узаемавыручку. Галоўнае ж у развіцці тое, што вясёлыя забавы, якія ладзяцца па-беларуску, спрыяюць лягчэй успрыняць адметнасць і багацце роднай мовы.

 



Добавить комментарий