Нататкі з вясковай хаткі

Официально

На вуліцы Мінскай у Ракаве сустрэнеш нямала акуратных сядзіб. Прыемнае ўражанне пакідае ў прахожых дом № 4, а суседні падворак № 6 – па-за канкурэнцыяй па колькасці прыгожых кветнікаў.

Ярка-жоўтым воблакам за ажурнай літай агароджай ганарліва красуюцца лілеі, у падворку – вяргіні, ружы, петуніі, гваздзікі і іншыя кветкі. Пышным кустом разраслася гартэнзія. У спякотнае лета за імі патрэбны пастаянны догляд. Больш за гадзіну вечарам неабходна ахвяраваць толькі на паліў дэкаратыўных раслін. А дадайце сюды рэгульныя праполкі, падкормкі такой пярэстай аздобы. Толькі заўзяты кветкавод можа справіцца з гэтай вялікай гаспадаркай. На недахоп часу Тамара Гаўрылаўна Хвін не скардзіцца. Тым больш, што цяпер у водпуску. Жанчына працуе гардэробшчыцай у мясцовай школе. Асноўным жа яе прафесійным заняткам да выхаду на пенсію былі абавязкі птушніцы на спецыялізаваным Ракаўскім прадпрыемстве.

Захапленне кветкаводствам ад маці перадалося і яе дачцэ Святлане, якая жыве на вуліцы Заслаўскай аграгарадка. Высакародныя ружы – фаварыты сярод кветак на яе сядзібе. Гледзячы на такіх людзей, іх шчырае імкненне аздабляць прыдамавую тэрыторыю, і іншыя вяскоўцы міжволі пачынаюць захапляцца практычным кветкаводствам.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий