Шчасце ўдвайне

Молодежный курьер

Немагчыма апісаць тую неспадзяваную радасць, якая пасялілася ў сям’і МАКОВІК, калі тут пачалі чакаць з’яўлення на свет адразу дзвюх дзяўчынак.

Леанід Аляксандравіч і Людміла Лук’янаўна ў той час ужо выхоўвалі двух сыноў-падлеткаў Мікіту і Мішу. Таму нараджэнне дачушак-двайнятак стала для Маковікаў сапраўдным падарункам нябёсаў.

У верасні Дашы і Сашы споўніцца чатыры гады. Зараз сястрычкі наведваюць Ракаўскі дзіцячы яслі-сад “Сонейка”. Сюды з вёскі Паморшчына на машыне іх прывозіць мама.

Бацькі блізнятак займаюць сціплыя пасады ў адной з ракаўскіх медыцынскіх устаноў. Аднак матэрыяльныя цяжкасці, якія непазбежна ўзнікаюць у кожнай шматдзетнай сям’і, не парушаюць атмасферу любові і ўзаемнай падтрымкі. Шчасце – кожны дзень бачыць пяшчотныя дзіцячыя вочкі, што з даверам глядзяць на цябе.

 

 ДАРЭЧЫ

 Верагоднасць з’яўлення на свет двайнят у розных народаў неаднолькавая.

 У афрыканак – напрыклад, у Нігерыі – двайняты ў кожнай 23-й мамы. Сярод еўрапейскіх жанчын нараджэнне адразу некалькіх малышоў прыпадае на 69 звычайных родаў. А вось у азіятаў самыя мізэрныя шанцы абзавесціся двайнятамі: у кітаянак адно нараджэнне блізнятак здараецца толькі сярод 250 звычайных родаў, а ў японак – са 150.



Добавить комментарий