Што сэрцу мiла

Культура

Мне пашчасціла нарадзіцца ў найпрыгажэйшай вёсцы на свеце – Ластаянцах. Тут зроблены першыя крокі, тут прайшлі школьныя і юнацкія гады. І таму не пабываць на свяце вёскі я проста не магла. Разам са мной прыехалі сястра, пляменнік з жонка.

Мы з задавальненнем адзначылі, што вясковыя хаты дагледжаны, двары патанаюць у зелені садоў і зіхацяць рознакаляровымі кветкамі. Ластаянцы быццам бы памаладзелі ў той дзень. Магчыма, такое ўражанне склалася па прычыне вялікай колькасці маладых сем’яў, што дамы не пустуюць, што ў іх чуюцца дзіцячыя галасы і смех.

Надоўга застануцца ў памяці хвалюючыя сустрэчы з аднакласнікамі, сябрамі дзяцінства, сваякамі, суседзямі. Нас, прыезджых, частавалі як самых дарагіх гасцей.

Шчырых слоў падзякі заслугоўваюць самадзейныя артысты Ала Маразоўская, Святлана і Ігар Гурбаны, Людміла Вансовіч. Іх таленавітыя выступленні толькі дабавілі станоўчых эмацыянальных фарбаў.

Шмат пастаралася для таго, каб свята прайшло на ўзроўні, былая наша настаўніца Людміла Мікалаеўна Барадака. Зараз яна выконвае абавязкі старасты вёскі, людзі яе паважаюць за адказнасць і сумленнасць.

Нізкі паклон і вам, Ядвіга Аляксандраўна Трыпуцька, за гасціннасць, за пачастункі, за ласкавыя словы.

Будзьце здаровы, землякі! Няхай усіх вас аберагае Бог!

Ванда ДАНІЛЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *