За паляўнiчымi трафеямi

Закон и порядок

З 20 жніўня і да 30 верасня будзе доўжыцца паляванне на ласёў, высакародных аленяў, аленяў плямістых і ланяў.

Паляўнічымі трафеямі могуць быць як дарослыя самцы, так і селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту. Паляўнічым дазваляецца прымяняць наразную зброю з дульнай энергіяй звыш 3000 джоўляў, гладкаствольныя ружжы, лукі з сілай нацяжэння не менш за 27 кілаграмаў і арбалеты з сілай нацяжэння не менш за 43 кілаграмы. Наканечнікі стрэлаў павінны быць з вострымі краямі і шырынёй у аснове не менш за 2 сантыметры.

Парушальнікі гэтых правіл панясуць адказнасць згодна з артыкулам 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як за незаконнае паляванне. Давядзецца выплаціць штраф за забітага лася ці аленя высакароднага 300 базавых велічынь (54000000 рублёў), за аленя плямістага і лань – 120 базавых велічынь (21600000 рублёў).

Дзмітрый ЯЗЕРСКІ,

дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий