Памяць, увекавечаная ў кнiгах

Культура

Агляд-конкурс на лепшую выставу, выставу-экспазіцыю, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі, сярод бібліятэчных работнікаў раёна раскрыў творчы патэнцыял бібліятэкараў і актывізаваў выставачную дзейнасць.

Бібліятэкары да агляду-конкурсу падышлі творча. З матэрыялаў, прадстаўленых на выставах, можна атрымаць неабходныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, важных бітвах, героях вайны і ўспаміны ветэранаў. Цікавасць у чытачоў выклікаюць і прадстаўленыя мастацкія творы. Выставы будуць дэманстравацца на працягу года.

Нязменная роля бібліятэчных работнікаў у тым, што мы – захавальнікі святой памяці пра подзвіг савецкіх людзей, якія выратавалі свет ад фашызму. Памяць увекавечана ў кнігах і іншых крыніцах інфармацыі. На аснове артыкулаў з перыядычных выданняў, пошукава-даследчай дзейнасці бібліятэкараў у кніжных скарбніцах аформлены альбомы, папкі, буклеты па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, яе героях, удзельніках, працаўніках тылу.

Пераможцам агляду-конкурсу стала выстава-экспазіцыя “Перамогі светлы дзень” аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Валожынскай ЦРБ (загадчыца А. Ф. Сугака).

Настасся ПАХОЛКА,

метадыст АБМ Валожынскай ЦРБ



Добавить комментарий