З Днём ведаў!

Официально

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

Свята першага званка – знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін. У нашай дзяржаве захаваны і памножаны дасягненні ў сістэме адукацыі. Забяспечваецца сувязь і пераемнасць школы, сям’і, грамадства і дзяржавы. Упэўнены, настаўнікі і вучні Валожыншчыны ўнясуць дастойны ўклад у фарміраванне інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне высокага ўзроўню дабрабыту і духоўнай культуры нашага народа.

Дарагія навучэнцы, студэнты! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары. Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэння ідэалам асветы і дабра. Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў. Жадаем усім моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий