Мадэрнізацыя жывёлагадоўчых ферм

Общество

Юрый Віктаравіч ГАНЧАРЫК
Юрый Віктаравіч ГАНЧАРЫК

Мадэрнізацыя жывёлагадоўчых ферм, што прайшла ў многіх гаспадарках нашага раёна, кардынальна змяніла і тэхналогію вытворчасці. Старое, простае ў эксплуатацыі абсталяванне, уступіла месца сучаснаму, якое характарызуецца і якаснымі параметрамі, і высокай эфектыўнасцю.

Безумоўна, за гэтым шматлікім тэхналагічным начыннем патрэбен пастаянны прафесійны нагляд, своечасовая прафілактыка. Менавіта гэтым і займаюцца на 14-і рэканструяваных фермах раёна слесары-наладчыкі ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Валерый Іванавіч КАЛЕНКО і Юрый Віктаравіч ГАНЧАРЫК.

 

Валерый Іванавіч КАЛЕНКО
Валерый Іванавіч КАЛЕНКО

Раз у месяц яны ў абавязковым парадку па графіку выязджаюць у рабочыя камандзіроўкі ў гаспадаркі раёна і займаюцца тэхабслугоўваннем, у тым ліку і на ферме ў вёсцы Дубіна-Вяршыцкая ААТ «Агра-Дубінское». Сваю справу яны ведаюць дасканала. Як правіла пасля прафілактычнага рамонту даільнае абсталяванне становіцца больш даўгавечным і надзейным у эксплуатацыі. А бесперабойная работа абсталявання – гэта, вядома, адно са складаемых атрымання на ферме якаснага малака. Невыпадкова яно з фермы пастаўляецца на прамысловую перапрацоўку пераважна экстра-класам.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий