КУЛЬТУРА: СПРАВЫ НА ГАДЫ !

Культура

“Мэтай дзяржаўнай палітыкі ў развіцці нацыянальнай культуры з’яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і далейшае развіццё нацыянальнай культуры, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, росту яе творчай ініцыятывы, духоўных і эстэтычных запатрабаванняў…”

(З Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады).

За пяць гадоў фінансаванне культуры ў раёне павялічылася з 2326,9 мільёна рублёў у 2006 годзе да 6187,5 мільёна ў 2010-ым. Установамі культуры аказвалася 29 відаў платных паслуг насельніцтву.

Расце творчае майстэрства самадзейных калектываў. Народны фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры атрымаў у 2010 годзе званне заслужанага. На рэспубліканскім конкурсе дзіцячай творчасці “Веснавы вянок” з Ракава заняў 2-ое месца. Ансамбль народных інструментаў Ракаўскай дзіцячай музычнай школы “ARS LONGA” стаў пераможцам абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”, а таксама лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Пяюць цымбалы і гармонік” у Паставах, ансамбль духавых інструментаў “Рарог” Івянецкай ДМШ заняў 2-ое месца. На рэгіянальным фестывалі маладых выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” Д. Мазураў заняў 1-ае месца, 2-ое месца на Першым рэспубліканскім фестывалі “Зорка ўзышла над Беларуссю” заняў саліст Івянецкага ГПДК А. Сабалеўскі.

Кінатэатр “Юнацтва” ў райцэнтры 8 мая 2008 года святкаваў сваё другое нараджэнне. Яго рэканструкцыя, у якую былі ўкладзены 2 мільярды 850 мільёнаў рублёў, стала падзеяй рэспубліканскага маштабу.

Дызайн кіназалы, разлічанай на 336 пасадачных месцаў, аформлены ў стылі хайтэк.

У кінаапаратнай – навейшая чэшская кінапраекцыйная апаратура, гукавырабляючая сістэма Dolbi digital, на той момант аналагічная была толькі ў Палацы рэспублікі, а таксама відэапраекцыйнае абсталяванне са светлавым патокам.



Добавить комментарий