20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Общество

Паважаныя работнікі, ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша праца – вялікі ўклад у росквіт нашай краіны. Каб захаваць і памножыць лясныя багацці, патрэбна шмат карпатлівай працы. Менавіта ваша работа накіравана на тое, каб зберагчы гарманічнасць прыроды, каб чалавек мог граматна карыстацца яе багаццем, каб “лёгкія планеты” заставаліся пры гэтым здаровымі.

Вялікі дзякуй вам за аднойчы выбраную прафесію, за ўменне і стараннасць. Няхай праца прыносіць вам сапраўднае задавальненне, дорыць здароўе і даўгалецце. Жадаем поспехаў, дабрабыту і сямейнага шчасця.

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий