Па іншаму – не ўмеюць!

Общество

 Закончылася багатае ўпартай працай “Жніво-2015”. У ААТ “Багданаўскае” яно з лішкам кампенсавала ўсе патрачаныя сілы, нервовыя клеткі, і, як кажуць, – будзем з хлебам!

Ураджай сёлета выдаўся немалы. У гаспадарцы намалочана 6500,470 кг збожжа і 232,530 кг рапсу, а сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 43,9 ц/га. Безумоўна, такога цудоўнага выніку немагчыма было б дабіцца без шчырай, самаадданай працы нашых хлебаробаў. Пад дасведчаным, пільным кіраўніцтвам выконваючага абавязкі дырэктара Анатоля Вацлававіча Рысніка, галоўнага агранома Віктара Пятровіча Труса, галоўнага інжынера Вітольда Станіслававіча Буйноўскага і іншых хлебаробы ААТ “Багданаўскае” здолелі паказаць адзін з найлепшых вынікаў.

Стараннасць асобных работнікаў выклікае асаблівую павагу. Сёлета ажно 4 экіпажы (з 6! па гаспадарцы) пераадолелі рубеж у 1 тону намалочанага збожжа, а 2 астатнія ўшчыльную былі блізкія да гэтага выніку. Тысячнікамі ў гэтым годзе сталі экіпажы камбайнераў у складзе Аляксандра Мечыслававіча Матуса і яго памочніка Мікалая Рыгоравіча Сайко (намалочана – 1523,500 кг збожжа і 20,290 кг рапсу), камбайнера Аляксея Іосіфавіча Мігановіча і памочніка Аляксандра Міхайлавіча Былінскага (1219,195 кг збожжа і 5,780 кг рапсу), камбайнера Міхаіла Мечыслававіча Грынкевіча і памочніка Віктара Казіміравіча Жукоўскага (малады экіпаж) (1168,395 кг збожжа і 77,095 кг рапсу), камбайнера Аляксандра Міхайлавіча Спірыды і памочніка Аляксандра Андрэевіча Біталя (1064,230 кг збожжа і 129,365 кг рапсу). Адзначыліся таксама і вадзіцелі: Павел Паўлавіч Калышка (перавезена 2015,020 кг збожжа), Віктар Анатольевіч Бітэль (1727,020 кг збожжа і 44,700 кг рапсу), Міхаіл Казіміравіч Тамашэвіч (1296,890 кг збожжа і 79,540 кг рапсу) (другі паказчык сярод маладых вадзіцеляў раёна).

Такія вынікі, безумоўна, не засталіся без увагі. Перадавікі былі ўзнагароджаны прэміямі, каштоўнымі падарункамі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК, раённай арганізацыі БРСМ, а таксама ААТ “Багданаўскае”.

Што ж, важнае для ўсёй Беларусі жніво скончана, але спачываць на лаўрах няма як, таму што перад героямі жніва стаяць ужо новыя актуальныя задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства, і, безумоўна, выкананы яны будуць на “выдатна”. Па-іншаму ў нашай гаспадарцы працаваць не ўмеюць!

Вячаслаў КУРБАКА,

старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Багданаўскае”



Добавить комментарий