СЭРЦЫ САГРЭЛІ…

Общество

    На мерапрыемстве «Ад сэрца да сэрца», якое праводзілася для 23 матуль з Івянецкага і Пральніцкага сельсаветаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

    Аб новых метадах работы з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці, аб сучасных магчымасцях і планах на будучыню дзяліліся падчас сваіх выступленняў намеснік дырэктара Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) Элеанора Антонаўна Мінкевіч, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ірына Іванаўна Кірыловіч, загадчыкі аддзяленняў Алена Аляксееўна Рай, Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч, Ніна Яўгенаўна Радына і спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Ірына Валер’еўна Кавяза. Падбадзёрваючы і аптымістычна звярталіся да матуль загадчык паліклінікі Івянецкай гарпасялковай бальніцы Аляксандр Аляксандравіч Глябовіч і ўрач-педыятр Галіна Сцяпанаўна Яшкіна. Сагравалі сэрцы цёплыя словы падтрымкі з вуснаў ганаровага госця мерапрыемства, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы Леаніда Андрэевіча Вечара, прадстаўніка Івянецкага гарпасвыканкама Таццяны Іванаўны Варатніцкай і настаўніцы пачатковых класаў і навучання на даму Івянецкай СШ Іны Сцяпанаўны Бяззубенкі.

Алена ПАШКЕВІЧ.

    Галіна Казіміраўна ТРАСЦЯНКА разам з сынам Эдзікам былі ў вясёлым настроі. Падтрымаць іх прыйшлі малодшы сын Паўлуша з дзядулем Казімірам Вацлававічам ЧУЙКО.

Фота аўтара.



Добавить комментарий