Добры пачатак

Спорт

 У горадзе Барысаве каманда юных тэнісістаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожына прыняла ўдзел у Першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2003, 2005 гадоў нараджэння. Абласныя спаборніцтвы сабралі 8 каманд.

Каманда дзяўчынак старэйшай узроставай групы ў складзе вучаніцы Ракаўскай сярэдняй школы Веранікі Дзянісік і вучаніцы Гародькаўскага навучальна-педагагічнага комплексу Вольгі Капыша заняла 2-е агульнакаманднае месца. У асабістым першынстве Вераніка Дзянісік была трэцяй, Вольга Капыша – чацвёртай. Юнакі старэйшай узроставай групы Кастусь Казак і Ігар Клімантовіч занялі 4-е месца, апынуўшыся ў кроку ад пераможцаў.

Дзяўчынкі малодшай узроставай групы Дзіяна Ліхтаровіч і Надзея Кавалёва ў камандным заліку сталі на прыступку п’едэстала трэцімі. Трэцяе месца таксама ў каманды хлопчыкаў малодшай узроставай групы, якую прадстаўлялі Аляксандр Мянцюк з гімназіі (трэнер Дзмітрый Віктаравіч Пазнякоў) і навучэнец Ракаўскай сярэдняй школы Мацвей Ліхтаровіч. Усе чатыры дні абласных спаборніцтваў побач са сваімі выхаванцамі былі іх трэнеры Аляксей Уладзіміравіч Лях і Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў.

Віншуем каманду юных тэнісістаў! Так трымаць!

Ларыса Садоўская,

метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *