Адукацыя па сусветных стандартах

Общество

 На мінулым тыдні ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме: “АДУКАЦЫЯ І НАВУКА – РУХАЛЬНЫЯ СІЛЫ ЭКАНАМІЧНАГА РОСТУ”.

Адным з асноўных складальнікаў чалавечага капіталу з’яўляецца ўзровень адукацыі, кампетэнцый, набытых падчас навучання. Забеспячэнне даступнасці і якасці агульнай сярэдняй адукацыі – ключавы прыярытэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У 2014/2015 навучальным годзе ў падначаленні Міністэрства адукацыі функцыянавалі 3074 установы агульнай сярэдняй адукацыі (у сельскіх населеных пунктах – 1837, у гарадскіх – 1237). Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 931,3 тыс. навучэнцаў.

Заслужаную ролю ў падрыхтоўцы канкурэнтаздольных кадраў, якія забяспечваюць эканамічнае развіццё краіны, займаюць установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці сістэмы прафесійнай адукацыі з’яўляецца пераход на сусветныя стандарты падрыхтоўкі спецыялістаў у мэтах развіцця інавацыйнай эканомікі.

Высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі спрыяе пашырэнню прысутнасці Беларусі на сусветным рынку інтэлектуальных прадуктаў, навукаёмістых тавараў і паслуг, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і рэалізацыі ў эканоміцы краіны тэхналогій сусветнага ўзроўню.

Вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у нашай краіне ў адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Усяго ў рэспубліцы функцыянуюць 54 установы вышэйшай адукацыі, у тым ліку 9 – прыватных.

Якасць беларускай вышэйшай адукацыі высока ацэньваецца за мяжой. Найбольш папулярная беларуская адукацыя ў Іране, Кітаі, Ліване, Расіі, Туркменістане, Шры-Ланцы. Доля экспарту адукацыйных паслуг у 2014/2015 навучальным годзе па рэгіянальных сегментах наступная: СНД – 65%, Азія – 28%, Афрыка – 5%, Еўропа –1%, Паўночная і Паўднёвая Амерыка –1%. Экспарт беларускіх паслуг адукацыі ў 2014 годзе ў параўнанні з 2010 годам вырас у 2,6 раза і склаў $73,1 млн.

Найважнейшым складальнікам сістэмы дзяржаўнай падтрымкі з’яўляецца спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. За 19 гадоў існавання фондам прыняты рашэнні аб прысуджэнні 31 тыс. заахвочванняў маладым талентам.

Сімбіёз адукацыі і навукі спрыяе стварэнню навукаёмістых вытворчасцяў, фармаванню і развіццю інавацыйнай актыўнасці, якая з’яўляецца ключавым фактарам дынамічнага развіцця і канкурэнтаздольнасці сучаснай эканомікі.

Сем кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій увайшлі ў прэстыжны сусветны рэйтынг «GlobalServices 100». Заказчыкамі ПВТ з’яўляюцца кампаніі з 50-ці краін свету.



Добавить комментарий