Беларусь: Падзеі і факты

Официально

У лік самых значных беларускіх тавараў, на долю якіх у сусветнай вытворчасці прыходзіцца ад 30 да 0,6%, уваходзяць грузавыя аўтамабілі, дарожная і будаўнічая тэхніка, трактары і сельскагаспадарчая тэхніка, халадзільнікі і бытавая тэхніка, угнаенні, ільновалакно, хімічныя валокны і ніткі, мясныя і малочныя прадукты.

 

Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій разлічана на 2011-2015 гады. Беларусь уваходзіць у 30-у краін з найвышэйшым узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

 

Гандлёвыя адносіны Беларусь падтрымлівае з 206 краінамі свету. Асноўнымі партнёрамі рэспублікі з’яўляюцца Расія (48,8% ад усяго аб’ёму тавараабароту), Украіна (7,5%), Германія (5,4%), Кітай (3,9%), Польшча (3,1%), Нідэрланды (2,9%), Італія (2,8%), Літва (1,8%), Казахстан (1,3%).

 

У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве вядучыя пазіцыі заняў габелен. «Габелен стагоддзя» работы А. Кішчанкі афіцыйна прызнаны самым вялікім габеленам у свеце і занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

 

Летась у Беларусі да Інтэрнэту было падлючана 57,1% хатніх гаспадарак (сярэдняе значэнне гэтага паказчыка ў свеце складае каля 44%). Паслугамі глабальнай сеткі карыстаюцца каля 60% насельніцтва ва ўзросце ад 6 гадоў і старэй, дзве трэція з іх карыстаюцца Інтэрнэтам штодня. Інтэрнэт актыўна выкарыстоўваецца насельніцтвам і бізнэсам.

 

Банкаўская сістэма Беларусі ўяўляе сабой прынятую ў міжнароднай практыцы двухузроўневую сістэму, якая складаецца з цэнтральнага банка – Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – і камерцыйных банкаў другога ўзроўню.

На тэрыторыі рэспублікі функцыянуе 31 банк, адкрыты 7 прадстаўніцтваў замежных банкаў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 21 чэрвеня 2011 года створана ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Асноўнай мэтай яго з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

 

Штогод у нашай краіне праводзяцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных музычных фестываляў, сярод іх – «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі кірмаш у Віцебску», «Музы Нясвіжа». Беларускія выканаўцы рэгулярна ўдзельнічаюць у прэстыжных міжнародных конкурсах. У 2010 годзе наша краіна прымала ў Мінску папулярны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне».



Добавить комментарий