ГЛЕДАЧОЎ ПАКАРЫЎ ПАЗІТЫЎ І КРЭАТЫЎ

Культура

    Творчы тандэм раёна “Дзед Мароз-Снягурка-Снегавік” заваяваў другое месца ў вобласці і будзе прадстаўляць Валожыншчыну на рэспубліканскім узроўні.

    Навагодняй “зборнай” нашага раёна – метадысту аддзела адукацыі райвыканкама Максіму Войтаву (сівабародаму “дзядулю”), яго “ўнучцы”, метадысту цэнтра дзіцячай творчасці Марыне Станкевіч і “Снегавіку” – начальніку аддзела па справах моладзі райвыканкама Ганне Канановіч – абараняць гонар Валожыншчыны на такім мерапрыемстве давялося ўпершыню. А пачалося яно з дэманстрацыі касцюмаў. Тут вельмі дарэчы прыйшліся мадэльерскія здольнасці Г. М. Канановіч. Сюжэтна-гульнёвая праграма (чытанне і адначасовае інсцэніраванне вольна выбранай навагодняй казкі) увогуле выклікала шквал апладысментаў, “завяла” глядацкую аўдыторыю. Аўтарытэтнае журы таксама залічыла ў актыў і той факт, што ўся праграма была састаўлена непасрэдна аўтарамі-выканаўцамі.



Добавить комментарий