У рэспубліканскім Тыдні ўстаноў дадатковай адукацыі актыўны ўдзел прыняў і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі райцэнтра

Официально

Была арганізавана работа імправізаванай пошты, прайшлі майстар-класы па вырабе сувеніраў. Для навучэнцаў і іх бацькоў правялі экскурсію «Палітрай творчасці размалюем дзяцінства свет». Тыдзень завяршыўся святам «Цэнтр рыхтуе сюрпрыз». Падчас святочнага канцэрта была прадстаўлена творчасць юных спевакоў і танцораў.

Ва ўстановах адукацыі горада размясцілі рэкламныя буклеты пра работу аб’яднанняў па інтарэсах, праходзілі сустрэчы педагогаў дадатковай адукацыі з навучэнцамі. Дзецям у займальнай форме ў суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі прадставілі інфармацыю пра накірункі работы цэнтра, дэманстраваліся лепшыя работы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Напярэдадні светкавання 25-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў цэнтры прайшла гульня «Што? Дзе? Калі?» – «Старонкі гісторыі піянерыі». Паміж раўндамі ўдзельнікі займаліся вырабам святочнай віншавальнай паштоўкі.

За час правядзення тыдня ўсе жадаючыя змаглі выбраць занятак па душы, навучыцца плесці з саломкі, працаваць з паперай, атласнымі стужкамі, вырабляць паштоўкі, сувеніры. Асаблівая ўвага пры камплектаванні аб’яднанняў надаецца дзецям з няпоўных і шматдзетных сем’яў, а таксама дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Аб’яднанні па інтарэсах будуць працаваць і на базе сельскіх школ, аграгарадкоў і ліцэя.

Кожны, хто наведаў цэнтр, змог ацаніць карпатлівую працу педкалектыву, накіраваную на развіццё творчых здольнасцей у дзяцей.

М. Кушнір,

намеснік дырэктара

цэнтра творчасці дзяцей і моладзі



Добавить комментарий