Клопат пра самае дарагое

Закон и порядок

У раёне – разгар 2-га этапу акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

Работнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях наведваюць навучальныя ўстановы, дзе праводзяць урокі бяспекі. Мэта такіх заняткаў – фарміраванне навыкаў самазахавання.

У верасні выратавальнікі пабывалі ў СШ № 1 г. Валожына. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел ва ўроку пад назвай “Небяспечныя сітуацыі, паведамленне аб дапамозе”. Дзеці актыўна выконвалі ўсе заданні, прапанаваныя інспектарам. Было відаць, што тэма іх зацікавіла і закранула. Многія вучні падзяліліся ўласнымі назіраннямі, расказалі, з якімі сітуацыямі ім даводзілася сутыкацца на канікулах. Потым расказаныя здарэнні аналізаваліся і дружна абмяркоўваліся: чаму так адбылося, ці можна было пазбегнуць непрыемнасці.

Потым усе ўдзельнікі заняткаў паглядзелі навучальны мультфільм. Закончыўся ўрок віктарынай “Школа бяспекі”.

На памяць аб сустрэчы выратавальнікі падарылі школьнікам памяткі “При пожаре звони 101”, кнігу “Формула бяспекі” і часопісы “Юный спасатель”.

Падчас урока дзеці змаглі ўспомніць усё, што ведалі аб правілах бяспекі, і даведацца шмат новага. Застаецца спадзявацца, што атрыманыя веды ім ніколі не спатрэбяцца. А калі хто і трапіць у нейкую бяду, то хутка адшукае правільнае рашэнне і выбавіцца з яе.

Алеся РАДВІЛОВІЧ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС



Добавить комментарий