У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця прайшоў Тыдзень спорту і здароўя

Спорт

Настаўнікі фізічнага выхавання Ірына Мікалаеўна Грыбкоўская і Андрэй Анатольевіч Басько распрацавалі такія мерапрыемствы, каб было цікава і карысна ўсім: як самым малодшым выхаванцам, так і работнікам інтэрната. На працягу сямі дзён пасля ўрокаў доўга не зачыняліся дзверы ў спартыўнай зале, а добрае надвор’е спрыяла правядзенню спаборніцтваў на вуліцы. Нашы дзеці змагаліся за першынство ў двух відах веласпорту, двухбор’і на калясках, спаборніцтвах па дартсе і боча, лёгкай атлетыцы. Для малодшых класаў былі праведзены «Вясёлыя старты». Ну і вельмі вялікае ўражанне пакінула гульня па піянерболе паміж зборнымі вучняў і работнікаў дома-інтэрната, у якой, дарэчы, з лікам 2:1 перемаглі дзеці. Асабістыя пераможцы кожнага віду спорту атрымалі ўзнагароды. Шматлікія ўзнагароды рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, размешчаныя ў фае інтэрната, як бы напамінаюць: «Вялікая перамога пачынаецца з малой!»

Яўген Баешка,

вучань 11 класа



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *