Сустрэчы з калегамi…

Общество

Нядаўна падчас правядзення прыёму грамадзян член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С. Р. Сарока сустрэлася з культработнікамі раёна.

Святлана Рыгораўна ў Савеце Рэспублікі з’яўляецца членам камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Верхняй палатай парламента на восеньскай сесіі, якая распачнецца 2 кастрычніка, будзе разглядацца больш за 70 законапраектаў. Адным з галоўных, які падрыхтаваны Міністэрствам культуры, з’яўляецца Кодэкс аб культуры.

У гэтым дакуменце абагульнены законы, пастановы, рэкамендацыі, рашэнні, якімі дагэтуль кіраваліся культработнікі ў штодзённай рабоце. Новаўвядзенняў у ім няма, але ўлічаны ўсе пажаданні работнікаў культуры, а таксама некаторыя моманты, з якімі даводзіцца сустракацца на практыцы. Зараз ідзе шырокае абмеркаванне Кодэкса, падрабязна з ім можна азнаёміцца на сайце Міністэрства. “Для мяне вельмі важна, – адзначыла С. Р. Сарока, – каб у маніторынгу прынялі ўдзел як мага больш работнікаў культуры, бо, калі гэты дакумент уступіць у сілу, ён павінен працаваць, а не вывучацца”.

С. Р. Сарока звярнула ўвагу і на галоўную палітычную падзею, якая хутка пройдзе ў нашай краіне, – выбары Прэзідэнта. Асаблівыя словы адрасавала маладым людзям, якія будуць галасаваць упершыню. “Яны павінны ўсвядоміць, што выбары – гэта важная і знакавая падзея ў іх жыцці, – падкрэсліла С. Р. Сарока, – бо за імі – будучыня нашай роднай Беларусі”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий