Ляснічы Аляксандр Паўлавіч СТРЭЧКА ўзначальвае Вішнеўскае лясніцтва паўтара года

Общество

 Ляснічы Аляксандр Паўлавіч СТРЭЧКА ўзначальвае Вішнеўскае лясніцтва паўтара года. Раней працаваў на Брэстчыне, у Ганцавіцкім раёне. Перамену месца працы лічыць станоўчым фактам біяграфіі.

Калектыў лясніцтва, а гэта 18 чалавек, зладжаны. Шмат гадоў імі кіраваў П. М. Балдоўскі – адзін з лепшых ляснічых не толькі вобласці, але і рэспублікі. Прыходзіць на змену такому заслужанаму спецыялісту – вялікая рызыка. Але Аляксандр Паўлавіч спадзяецца, што справу папярэдніка працягне на тым жа высокім узроўні, і 9270 гектараў лясоў Вішнеўскай зоны будуць надзейна захоўвацца і па-гаспадарску выкарыстоўвацца прамыслова. Сёння штомесяц лясніцтва рэалізуе 2000 кубічных метраў якаснай драўніны, якую нарыхтоўваюць 2 майстарскія ўчасткі. У любым калектыве заўсёды ёсць той касцяк, які задае тон усёй рабоце. А. П. Стрэчка адзначае старанне і прафесіяналізм леснікоў Віктара Пялэйкі і Івана Маленкавіча, трактарыста Аляксандра Булыгі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

 



Добавить комментарий