З «Зубраняцi» — з настроем i ведамi!

Общество

18 верасня адбылося ўрачыстае закрыццё злёту юных выратавальнікаў-пажарных.

Амаль месяц дзве сотні хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй рэспублікі правялі ў «Зубраняці» на гасціннай нарачанскай зямлі. Кожны дзень знаходжання ў лагеры быў напоўнены шматлікімі спаборніцтвамі і конкурсамі, прадугледжанымі праграмай злёту. Каманда Мінскай вобласці ў гэтым годзе заняла 1 месца ў конкурсе АБЖ, а таксама падзяліла месца пераможцы з дзецьмі, якія прадстаўляюць сталіцу на КВЗ. Па выніках усіх конкурсаў і спаборніцтваў наша каманда заняла чацвёртае месца, трэцяе месца заняла каманда Гродзенскай вобласці, другое – каманда ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь, а пераможцамі сталі мінскія ўдзельнікі.

Падзякаваць юным выратавальнікам за актыўную пазіцыю, удзел у мерапрыемствах арганізацыі і закрыць злёт прыехаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка, а таксама кіраўнікі абласных упраўленняў, навуковых і навучальных устаноў. Па традыцыі ў дзень урачыстага закрыцця злёту юныя ратавальнікі змаглі задаць пытанні Міністру па надзвычайных сітуацыях і іншым кіраўнікам МНС. Фінальным акордам на ўрачыстым закрыцці злёту стаў канцэрт, у праграму якога былі ўключаны самыя лепшыя і яркія нумары. З рук кіраўніка МНС, начальнікаў тэрытарыяльных упраўленняў і навучальных устаноў дзеці атрымалі прызы.

Перажыванні, хваляванні, трывогі – усё гэта ззаду, і мы спадзяёмся, што дзеці, якія пабылі на злёце, прывязуць дадому шмат уражанняў, ведаў і эмоцый!

Алеся РАДВІЛОВІЧ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,

фота аўтара



Добавить комментарий