Паважаныя педагогі Валожыншчыны!

Общество

Сардэчна віншуем вас з Днём настаўніка! У гэты цудоўны асенні дзень уся краіна традыцыйна адзначае свята людзей самай гуманнай прафесіі. Цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб будучыні нашых дзяцей. Вы дасканала валодаеце сакрэтам навучання і шчыра дзеліцеся ведамі з вучнямі. Вам даверана самае каштоўнае, што ў нас ёсць, – дзеці. І вы крочыце з імі па складанай, але вельмі цікавай дарозе ведаў, вучыце іх дабру, спагадзе, справядлівасці, дапамагаеце пераадольваць цяжкасці, засцерагаеце ад памылак, клапоціцеся і проста іх любіце.

Мы ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам! Жадаем цярпення і мудрасці, моцнага здароўя і вялікіх творчых дасягненняў. Няхай вашы вучні будуць таленавітымі і стараннымі. З Днём настаўніка!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий