«Быць у трэндзе»

Официально

Карыстаючыся сучасным неалагізмам «быць у трэндзе», можна сказаць, што для педагога гэта азначае паспяваць за зменлівым, імклівым часам, бо цяпер інтэлект, высокая эрудыцыя ў вельмі вялікай цане. Настаўніца рускай мовы і літаратуры з Вішнеўскай школы Ларыса Іосіфаўна РУБАН імкнецца адпавядаць гэтаму стандарту прафесіяналізму. Яна дасканала ведае свой прадмет, шмат чытае, сочыць за навінкамі айчыннай і сусветнай літаратуры. Вядзе Ларыса Іосіфаўна і ўрокі беларускай мовы, літаратуры. З цікавасцю расказвае вопытны педагог сваім выхаванцам і пра багатую валожынскую літаратурную спадчыну.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий