Мяняецца да лепшага ў нашай рэспубліцы жывёлагадоўчы сектар эканомікі

Общество

Як мяняецца да лепшага ў нашай рэспубліцы жывёлагадоўчы сектар эканомікі, Жанна Леанідаўна ПАЛЯНСКАЯ можа пераканацца і на прыкладзе фермы “Дубіна Юрздыцкая”, дзе яна працуе аператарам машыннага даення.

На сваё рабочае месца аператар, без перабольшання сказаць, ідзе штораніцу з задавальненнем. Мадэрнізацыя фермы, абсталяванне сучаснай даільнай залы, іншыя тэхналагічныя новаўвядзенні непазнавальна змянілі ўмовы працы людзей. Знясільваючая ручная праца ўжо ў далёкім мінулым. А параўнаць Ж. Л. Палянскай ёсць з чым: дваццаць пяць гадоў аддала яна жывёлагадоўлі ў ААТ “Агра-Дубінское”. Працэс даення кароў на новай ферме цяпер амаль поўнасцю аўтаматызаваны. Гэта міжволі ўзнімае прэстыж прафесіі аператара, невыпадкова вялікі аб’ём работы выконваецца даяркай са шчырым пачуццём задавальнення. А абслугоўваць Жанне Леанідаўне на малочным вытворчым канвееры прыходзіцца 203 каровы. Дойка трохразовая. Цяпер, калі высокаспажыўных кармоў дастаткова, вытворчыя паказчыкі радуюць, ды і якасць прадукцыі бездакорная – рэалізуецца малако класам экстра.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий