Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

Общество

Тэл. 55679                                   Velcom 3933728

 

З 1 кастрычніка бягучага года назіральны Савет ААТ “Багданаўскае” прызначыў на пасаду дырэктара гаспадаркі Уладзіміра Сяргеевіча ЧЫЧКІНА.

У. С. Чычкін нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Валасовічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 2010 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У нашым раёне працуе з 2013 года. Спачатку – галоўным эканамістам ААТ “Суднікаўскі”, затым — намеснікам дырэктара гэтай гаспадаркі.

 

У пчальніках васьмі сельгаспрадпрыемстваў раёна і раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў налічваецца 360 пчаласем’яў. Сёлета ад іх атрымана 2 тоны 999 кілаграмаў таварнага мёду, што складае 8,3 кілаграма на адну сям’ю.

Самыя вялікія пчальнікі маюць КСУП “Пяршаі-2014” – 100 пчаласем’яў, вытворчы ўчастак “Пугачы” ТАА “Тарасава” і КСУП “Падбярэззе” – па 50, ААТ “Агра-Дубінское” – 40 сем’яў. Найлепшы прыбытак на адну сям’ю атрымалі ў КСУП “Сакаўшчына-агра” – у сярэднім па 15 кілаграмаў, ААТ “Агра-Вішнеўскі” – 12,5, ААТ “Агра-Дубінское” – 12, КСУП “Пяршаі-2014” і ў арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў – па 10 кілаграмаў. Вельмі добра ставіцца да гэтай галіны кіраўніцтва КСУП “Пяршаі-2014” і ААТ “Агра-Дубінское”. Тут высяваюць спецыяльныя травы-меданосы, такія, як баркун і фацэлія, адгукаюцца на ўсе просьбы спецыялістаў па пчалярстве. Хацелася, каб так было паўсюдна. Некаторыя ж кіраўнікі бачаць у пчальніках лішнюю абузу і гатовы з імі лёгка развітацца, забываючыся на тое, што пчолы даюць не толькі мёд, яны спрыяюць апыленню многіх культур.

 

У канцы верасня першы сакратар РК БРСМ Алена Грыбоўская сустрэлася з першакурснікамі Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя.

Яна расказала навучэнцам пра Год моладзі, аб’яўлены ў нашай краіне, пра тыя мерапрыемствы, якія ўжо прайшлі ў раёне пад эгідай маладзёжнай арганізацыі і якія запланаваны да канца года. Дарэчы, не ўсе з першакурснікаў з’яўляюцца членамі БРСМ, і ёсць шанц, што пасля сустрэчы рады папоўняцца. У той дзень быў абраны сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ліцэя. Ім стала малады спецыяліст выкладчык матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Грыбоўская.

 

Валожынскія кааператары заключылі сёлета дагавор з Нясвіжскім райспажыўтаварыствам на засолку прадукцыі для надыходзячай зімы.

Некалі і ў нас быў свой засолачны цэх, аднак цяпер няма ўмоў для засолкі агародніны. На базе хлебакамбіната падрыхтавалі фасовачны цэх, куды будзе паступаць гатовая прадукцыя з Нясвіжа. Для рэалізацыі праз магазіны раёна нясвіжскія кааператары ўжо засалілі 7,7 тоны агуркоў, 1 тону таматаў. Мочаных яблыкаў паставяць 1,5 тоны. У планах – 9 тон квашанай капусты. А вось 0,1 тоны салёных грыбоў і 40 кілаграмаў марынаванага часнаку разышліся імгненна з-за невялікай колькасці.

 

На працягу апошніх тыдняў верасня на базе 1-га гарадскога аддзялення паштовай сувязі тройчы праводзіліся мерапрыемствы па прасоўванні паштовага Інтэрнэт-магазіна, створанага РУП “Белпошта” ў бягучым годзе.

Супрацоўнікі аддзялення інфармавалі наведвальнікаў пра такі магазін, на наўтбуку дэманстравалі яго сайт, арганізоўвалі прыём заказаў. За той час прынялі заказаў амаль на 2 мільёны рублёў. Дарэчы, некаторыя жыхары раёна ўжо самастойна асвоілі пакупкі праз паштовы Інтэрнэт-магазін. Рэалізуюць тут толькі тавары беларускіх вытворцаў. Створаны ўжо два каталогі. Калі заказ перавышае суму ў 300 тысяч рублёў, то дастаўляюцца тавары бясплатна. А заказаць можна як дробязі, напрыклад, разнастайныя спецыі, так і буйнагабарытныя тавары: дываны, матрацы. Хуткасць выканання залежыць ад наяўнасці тавару на месцы. Звычайна пакупкі дастаўляюцца на працягу тыдня.

Таксама ў 1-ым гарадскім аддзяленні прайшла акцыя, прысвечаная 20-годдзю РУП “Белпошта”. Наведвальнікам прапаноўвалі запоўніць анкеты, у якіх было па 6 пытанняў. Складальнікі цікавіліся, як жыхары горада ведаюць новыя паслугі “Белпошты”. 6 удзельнікаў анкетавання за правільныя адказы атрымалі невялікія сувеніры. За час правядзення акцыі было атрымана 345 тысяч рублёў даходаў.

 

Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”, створаны пры РК БРСМ, правёў дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні магілы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара Валожына Аляксандра Іванавіча Бацяна, пахаванага ў 1983 годзе.

З такой просьбай у маладзёжную арганізацыю звярнулася яго дальняя сваячка. Валанцёры прыбралі магілу, ачысцілі яе ад смецця, пафарбавалі помнік і агароджу. Фарбу для гэтай мэты выдзеліў РУП “Валожынскі жылкамунгас”.



Добавить комментарий