Напярэдадні Дня пажылых людзей

Культура

Напярэдадні Дня пажылых людзей старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Глінскі разам са старшынёй Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Веранікай Загорскай і першым сакратаром РК БРСМ Аленай Грыбоўскай наведалі жыхароў раёна, якія перасягнулі стагадовы рубеж.

На сённяшні дзень такіх на Валожыншчыне ўсяго пяцёра, сярод іх адзін мужчына – Піліп Сільвестравіч Мірошнік, які пражывае ў вёсцы Русакі. 1 кастрычніка да гэтай дабрачыннай місіі падключылася старшыня раённага савета жанчын Зоя Дубіна.

Невялікія падарункавыя наборы, падрыхтаваныя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, былі для старых людзей не самым галоўным. Больш ім патрабаваліся проста ўвага і цеплыня, шчырыя спагадлівыя словы. У такім шаноўным узросце менавіта гэтага ім больш за ўсё не стае. Не засталося равеснікаў, ды і дзеці, з якімі старыя дажываюць свой век, таксама ўжо немаладыя.



Добавить комментарий