Паважаныя работнікі культуры!

Культура

Самабытная нацыянальная культура з’яўляецца той непераадольнай сілай, якая аб’ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны. Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і вялікую душу. Менавіта стараннямі сапраўдных прафесіяналаў – супрацоўнікаў Дамоў культуры, музеяў, бібліятэк, дзеячаў выяўленчага і музычнага мастацтва, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і майстроў народнай творчасці – падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны нашага народа.

Віншуем вас з прафесійным святам і выказваем шчырую ўдзячнасць за патрэбную грамадству працу, за ваша прафесійнае майстэрства. Хай спадарожнічаюць вам прызнанне і падзяка гледачоў і наведвальнікаў. Няхай ваш талент і вопыт спрыяюць росквіту Валожыншчыны. Мы дасылаем пажаданні моцнага здароўя і ўдзячнасці за працу пенсіянерам-ветэранам, якія ўнеслі свой уклад у развіццё культуры раёна. Дзякуем вам за працу, шчырасць душы і адданасць людзям. Зычым усім новых творчых задум, прафесійных дасягненняў, радасных падзей і цікавых пачынанняў. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і цудоўнага святочнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 



Добавить комментарий