Паважаныя работнікі культуры, шаноўныя калегі!

Культура

Прыміце шчырыя віншаванні з нашым прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

З любоўю і натхненнем вы прыносіце ў жыццё людзей святочныя фарбы, якія штодня папаўняюць непаўторную, важкую палітру творчасці нашай зямлі дабром і высакароднасцю. У вашы надзейныя рукі перададзена духоўная і матэрыяльная скарбніца народа – лёс старажытнай гісторыка-культурнай спадчыны і ўнікальных традыцый прадзедаў, што служаць непахісным падмуркам для выхавання пакаленняў дня сённяшняга. Няхай творчае натхненне, удача, поспех спадарожнічаюць вашай прафесійнай дзейнасці, а кожны з вашых талентаў будзе запатрабаваны і ацэнены па заслугах. Даўгалецця, моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Адміністрацыя аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі райвыканкама,

прафсаюзны камітэт работнікаў культуры



Добавить комментарий