Служаць айчыне!

Официально

Салдаты тэрміновай службы воінскай часці № 30695 змогуць аддаць свой голас на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарчым участку № 3, што размясціўся ў сельгасліцэі. Тут жа прагаласуюць і тыя афіцэры і прапаршчыкі, каму ў дзень выбараў выпадзе несці дзяжурства.

 Для людзей у ваеннай форме словы “грамадзянскі доўг” маюць асаблівае значэнне. Агульны настрой, які пануе напярэдадні важнай дзяржаўнай падзеі, выказалі пяць маладых афіцэраў.

  – Пра моц беларускай арміі ведаюць і нашы суседзі, і больш далёкія краіны. Мы, ваенныя, любім сваю Радзіму і не дазволім нікому пасягаць на яе незалежнасць. Галоўнае, не памыліцца з выбарам!

 

Лейтэнант Максім ВАЙТКОЎСКІ:

– Нашы дзяды і прадзеды заўсёды перамагалі ворагаў. Спадзяёмся, што гэта цвёрда засвоілі ўсе тыя, каму не даюць спакою розныя “каляровыя” рэвалюцыі, пратэсты. Будзем галасаваць за агульны шчаслівы лёс, за росквіт нашай любімай краіны, за аўтарытэт Беларусі на міжнароднай арэне!

 

Капітан Дзмітрый ЮХНОЎСКІ:

– Дзеля дабрабыту, пра які марыць кожны чалавек, нам неабходна аб’яднацца вакол моцнага лідара. Беларусь сёння па праве ганарыцца дасягненнямі апошняга часу. Таму трэба захаваць выбраную палітыку. Жадаю дзеючаму Прэзідэнту поспехаў і ўсенароднай падтрымкі.

 

Капітан Яўген ІЛЬЮШЧЫЦ:

– Буду галасаваць за мір і парадак у краіне. За тое, каб маладыя не баяліся нараджаць дзяцей, а пажылыя мелі спакойную старасць. Спадзяюся, што ў нас і далей будзе расці сацыяльная падтрымка малазабяспечаных, вырашацца жыллёвае пытанне, працягнецца ўмацаванне арміі, яе сучаснае аснашчэнне і матэрыяльнае забеспячэнне вайскоўцаў.

 

Лейтэнант Аляксандр ШАЛУХО:

– Паступовы, крок за крокам рух да поспеху лепш, чым пошукі новых шляхоў або скачкі з аднаго боку ў другі. Так павінна развівацца і наша грамадства. Кожнае наступнае пакаленне ў Беларусі жыве больш заможна, чым папярэдняе. А значыць, мы рухаемся ў правільным накірунку. Ваенныя, як і ўсе жыхары нашай краіны, хочуць міру, законнага правапарадку, магчымасці для самарэалізацыі і матэрыяльнага дабрабыту. Выбары Прэзідэнта – не проста дзяржаўная падзея, але і ўклад кожнага з нас у рэалізацыю агульных планаў.

Гутарыла Алена ЗБІРЭНКА, фота аўтара



Добавить комментарий