На маладых – нашы надзеi i спадзяваннi

Общество

Зразумела, што наш шлях да росквіту не ўсыпаны ружамі, але з кожным годам жыццё нашых грамадзян становіцца больш камфортным. Ні для каго не сакрэт, што сённяшняя Беларусь значна адрозніваецца ад той, якой яна была два дзесяцігоддзі назад.

Бліжэйшыя суседзі зайздросцяць нам і маюць на гэта падставы. Мы ж павінны даражыць сваім дабрабытам. Так, эканоміка Беларусі пакуль не займае вядучае месца ў свеце, але яе сацыяльная накіраванасць дазваляе быць уключанымі ў жыццё грамадства такім слаям насельніцтва, як пенсіянеры, інваліды, маладыя сем’і. Тыя, хто хоча працаваць, – працаўладкаваны, развіваецца бізнес, маецца магчымасць рэалізаваць любыя станоўчыя і карысныя ідэі.

Я шмат гадоў аддала адукацыі, таму тэма падрастаючага пакалення для мяне найбольш актуальная. Рада, што сёння нашы дзеці маюць магчымасць вучыцца, наведваць гурткі, спартыўныя секцыі, паступаць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Сімвалічным з’яўляецца тое, што выбары праводзяцца ў Год моладзі. Менавіта з маладымі грамадзянамі звязаны ўсе нашы надзеі і спадзяванні. Упэўнена, што юнакі і дзяўчаты, якія сёння добра валодаюць інфармацыяй аб падзеях у свеце, зробяць правільны выбар і разам з абраным кіраўніком дзяржавы не дапусцяць на нашай зямлі ні каляровых пераваротаў, ні войнаў.

11 кастрычніка – важны дзень у жыцці Рэспублікі Беларусь. Ад вынікаў прэзідэнцкіх выбараў залежыць далейшы курс, па якім будзе развівацца краіна.

Ірына КАВАЛЕНКА,

першы сакратар раённага

камітэта КПБ, старшыня

раённага каардынацыйнага

Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый



Добавить комментарий