Рухацца ўперад

Молодежный курьер

 Некалькі дзён назад мне давялося пазнаёміцца з цікавым чалавекам. Дзмітрый Уладзіміравіч МАЧУЛЬСКІ – ураджэнец горада Валожына – пасля заканчэння школы змяніў месца жыхарства. Спачатку набываў адукацыю ў Лепелі (скончыў аграрна-тэхнічны каледж), затым разам з жонкай некалькі гадоў пражыў у Вілейцы. Зараз Дзмітрый Мачульскі зноў дома. Прывяла яго ў родныя мясціны новая пасада. Ён з’яўляецца кіраўніком Валожынскага прадстаўніцтва будаўнічай кампаніі “Кастам-Інвест”. 

Дзмітрый Уладзіміравіч лічыць, што сёння ігнараваць выбары, па меньшай меры, бяздумна. Ён добра ўсведамляе адказнасць выбару, які стаіць перад беларускім народам. Асабліва сур’ёзна аднесціся да галасавання ён раіць юнакам і дзяўчатам. Малады чалавек упэўнены: тое, што нас чакае ўперадзе, залежыць толькі ад нас!

 

 – Дзмітрый, Вам яшчэ далёка да трыццаці, але, наколькі мне вядома, Вы не першы год у бізнесе. Прафесійны і жыццёвы вопыт дзе набывалі?

– Мне 27 гадоў. Я выпускнік валожынскай гімназіі. У “Кастам-Інвест” трохі больш за паўгода. Дагэтуль працаваў майстрам, прарабам, спрабаваў займацца касметычным бізнесам. Узрост свой асабліва юным не лічу. У нас у Беларусі, на маю думку, створаны ўсе умовы для таго, каб ініцыятыўныя, жадаючыя дабіцца поспеху, маладыя людзі змаглі знайсці сябе. Упэўнены, што калі не быць лежабокам, а імкнуцца да пастаўленай мэты, удасканальваць веды, прафесійныя навыкі – абавязкова зоймеш патрэбную нішу, нягледзячы на тое, што табе не вельмі шмат гадоў. У нашай кампаніі сярэдні ўзрост працуючых – 26 гадоў, але ўсе супрацоўнікі сур’ёзныя прафесіяналы. Мой начальнік, Аляксандр Казіміравіч Юкавец, не на шмат старэйшы за мяне. Гэты чалавек пачынаў простым рабочым, пазней стаў прарабам. Зараз у яго свой бізнес. Ці не прыклад для моладзі? Аляксандр Казіміравіч, дарэчы, таксама з Валожыншчыны.

 – Усё часцей на вуснах некаторых людзей слова “крызіс”. Што для Вас гэта паняцце?

– На маю думку, так званы крызіс у многіх большасцю ў галаве. Лічу, што аб гэтым можна было б менш гаварыць, а больш працаваць. Увогуле ж, крызісныя моманты ў гісторыі чалавецтва часта спрыяюць адкрыццям, развіццю станоўчых ідэй, новых тэхналогій. Зараз самы час звярнуць увагу, на што людзі ў першую чаргу трацяць грошы, што неабходна для жыцця ва ўсе часы, і прапаноўваць ім гэтыя прадукты і паслугі. Пажадана ў значна танным і якасным варыянце, чым канкурэнты. Наша фірма, напрыклад, улічвае запыты грамадзян з любым станам кашалька. Мы будуем па самых розных праектах, прадастаўляем гарантыі. Будаўнікі, якія ў нас працуюць, усе прайшлі атэстацыю і маюць магчымасць зарабляць нядрэнныя грошы.

 – Бізнес – гэта справа складаная. Элемент рызыкі прысутнічае заўсёды. Вас гэта не палохае?

– Мы ўсе разыкуем паўсядзённа ў незалежнасці ад таго, чым займаемся. Да таго ж хто не рызыкуе, той, як вядома, і сітуацыі поспеху не зведае. Увогуле, хачу адзначыць, Беларусь займае 57 пазіцыю сярод 189 краін у справаздачы Групы Сусветнага банка “Вядзенне бізнесу-2015”. Па асобных паказчыках, такіх, як, напрыклад, запяспечанасць выканання кантрактаў, рэгістрацыя прадпрыемстваў, месцы значна больш высокія. Для невялікай краіны з вельмі непрацяглым тэрмінам незалежнасці, гэтыя паказчыкі – не самы горшы варыянт. Мы, здаецца, значна апярэджваем сваіх суседзяў і партнёраў – Расію, Казахстан, Украіну. Я бываў за граніцай, нават нейкі час дапускаў думкі, што змагу чымсьці заняцца там, але, падлічыўшы ўсе “за” і “супраць”, вярнуўся дадому. І аб гэтым не шкадую. Сённяшняя мая пасада не з простых. Але яна мне падабаецца, да таго ж тут, на Радзіме, адчуваю сябе ў зоне камфорту.

 – Што лічыце самым важным у справе, якой займаецеся?

– Самым галоўным у жыцці чалавека, незалежна ад таго, чым ён займаецца, лічу добрасумленне і ўменне трымаць слова. Гэта важна і ў асабістым жыцці, і ў палітыцы, і ў бізнесе. Прага да хуткага поспеху, калі сродкам дасягнення мэты выступае падман, ніколі не дасць станоўчых вынікаў. Імкненне да нажывы ў абыход агульначалавечых каштоўнасцей нарабіла ў свеце нямала бяды. Усе мы ведаем сітуацыю ў суседняй краіне і ў больш далёкіх ад нас “гарачых кропках”. Што тычыцца маёй справы… Скажу адно: за ўвесь час, што наша кампанія існуе на рынку будаўнічых паслуг, мы парушылі ўмовы дагавора толькі адзін раз і толькі на два дні. Гэта мне вельмі імпануе, бо я прывык трымаць слова.

 – Чым запоўнена Ваша асабістае жыццё?

– Мы з жонкай марым у хуткім часе стаць бацькамі. У планах – будаўніцтва ўласнага дома. Спадзяюся таксама працягваць адукацыю. Лічу неабходным удасканаліць веданне замежнай мовы.

Гутарыла

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий