14 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ МАЦІ

Общество

Дарагія жанчыны-маці!

Для кожнага з нас Дзень маці напоўнены бясконцай любоўю да самага роднага чалавека – сваёй маці, а таксама ўдзячнасцю і павагай да ўсіх, хто гадуе і выхоўвае дзяцей. Прыміце шчырую падзяку за тое, што добрасумленна выконваеце свой мацярынскі абавязак, не шкадуеце сябе ў нястомных клопатах пра дзяцей, унукаў і праўнукаў. Дзякуй за вашу дабрыню і мудрасць, за сардэчнае цяпло! Нізкі паклон сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей, даючы ім цяпло і сямейную ўтульнасць. Дзякуй вам за гэты высакародны жыццёвы подзвіг!

Дарагія жанчыны – маці, бабулі і прабабулі! Жадаю вам моцнага здароўя. Няхай кожнай з вас часцей кажуць цёплыя словы любімыя дзеці, унукі і праўнукі. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і парадак, спакой і дабрабыт!

С. Б. ШАПІРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама

 

Шаноўныя жанчыны, прыміце

шчырыя віншаванні з Днём маці!

Матуліна любоў – гэта крыніца сілы, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты жыцця. Мы заўсёды адчуваем непарыўную сувязь з маці, чыя невычэрпная дабрыня і душэўная шчодрасць засцерагае ад нягод, дорыць веру і надзею. Гэты дзень дапамагае нам яшчэ глыбей адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем новых пакаленняў, усвядоміць яе вялікую ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства.

Няхай для вас гучаць толькі самыя добрыя пажаданні і цёплыя словы, якія выказваюць бязмерную падзяку за нястомную працу, а дзеці заўсёды цешаць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і пяшчоту. Жадаем моцнага здароўя, спаўнення ўсіх мар, дабрабыту і выдатнага настрою.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий