На ўчастках для галасавання ў нашым раёне выконваў місію наглядальніка СНД А. М. КАЧКОЎ.

Официально

 На ўчастках для галасавання ў нашым раёне, у тым ліку і на Гагарынскім № 1, выконваў місію наглядальніка СНД А. М. КАЧКОЎ.

Аляксей Мікалаевіч – дэпутат Думы Астраханскай вобласці, кіраўнік фракцыі КПРФ. Уражанні ад знаходжання на беларускай зямлі ў былога палкоўніка Савецкай Арміі асабліва моцныя ў сувязі з тым, што ён наведаў нашу краіну ўпершыню з 1989 года. Аляксей Мікалаевіч адзначыў, што ўсё, што ён змог назіраць падчас знаходжання ў Беларусі, радуе яго сэрца. Замежнаму госцю спадабаліся чысціня і ўтульнасць нашых населеных пунктаў ад сталіцы да невялікіх вёсак на Валожыншчыне. Асабліва ж парадавалі людзі, якія ў прыўзнятым святочным настроі дружна, часцей за ўсё з сем’ямі, наведвалі выбарчыя ўчасткі, каб аддаць галасы за будучыню Беларусі.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *