Свята ў гонар маці

Официально

Напярэдадні Дня маці ў кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра прайшоў святочны канцэрт. Мерапрыемства, якое стала сапраўдным падарункам жанчынам Валожыншчыны, праводзілася па ініцыятыве члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Рыгораўны САРОКI.

Чарговы раз перад публікай у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Беларусі Рыгора САРОКІ выступіў наш зямляк, саліст Фларэнтыйскага опернага тэатра Уладзімір АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Шматдзетныя матулі, у сем’ях якіх выхоўваюцца пяцёра-шасцёра дзяцей, Галіна Станіславаўна АБРАМОВІЧ з Багданава, Лідзія Васільеўна РАШЧЫЦКАЯ з Дварца, Юзэфа Іванаўна МАРОЗ з Кульшыч, Софія Іосіфаўна ЗУЙ з Войцінава, Вольга Іванаўна КАРОТКАЯ з Дварца.

Арганізатары ўрачыстасці пастараліся стварыць святочны настрой матулям яшчэ да пачатку асноўнай дзеі. Перад уваходам у зал кожная госця атрымала прыгожы сувенір. З вітальным словам да шматдзетных маці, жанчын-кіраўнікоў, лепшых прадстаўніц працоўных калектываў звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Зоя Мікалаеўна Дубіна. А праз некалькі імгненняў гледачы паглыбіліся ў хвалюючы свет музыкі і прыгожага вакалу таленавітага выканаўцы. Сваёй энергетыкай з удзячнымі слухачкамі шчодра дзяліліся маладыя музыканты і сам маэстра Р. С. Сарока.

Алена Мечыславаўна ЯВІДОВІЧ з Багданава, Марына Аляксандраўна СЯЎРУК і Марына Казіміраўна ПАТАЕЎСКАЯ з Суднікаў.
Алена Мечыславаўна ЯВІДОВІЧ з Багданава, Марына Аляксандраўна СЯЎРУК і Марына Казіміраўна ПАТАЕЎСКАЯ з Суднікаў.

Як заўсёды, вяла канцэрт С. Р. Сарока, якая тактоўна і кранальна падводзіла гледачоў да кожнага наступнага нумара праграмы.

На працягу амаль дзвюх гадзін у зале панавала святочная атмасфера. А пасля таго, як прагучалі апошнія акорды развітальнай песні, жанчыны дарылі кветкі творцам і арганізатарам свята, гаварылі ім кампліменты і словы падзякі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *