Беларусь: падзеі і факты

Официально

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД у вузкім складзе пачалося ў пасёлку Бурабай Акмалінскай вобласці Казахстан.

Спачатку ўдзел у саміце прынялі толькі кіраўнікі дзяржаў Садружнасці, у іх ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Затым пасяджэнне прадоўжылася ў пашыраным складзе.

Парадак дня саміту СНД налічвае 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Шэраг пытанняў будзе прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаны таксама кадравыя пытанні.

Кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце прапанавана абмеркаваць асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву. Прэзідэнты разгледзяць Парадак прыняцця ў ЕАЭС новых членаў і спынення членства ў саюзе.

 

 

 У Беларусі вызначаны ўніверсальны механізм прадстаўлення падатковай інфармацыі падатковым органам замежных дзяржаў, з якімі рэспублікай заключаны пагадненні аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл. Адпаведны ўказ нумар 422 Прэзідэнт Беларусі падпісаў 15 кастрычніка.

У адпаведнасці з указам беларускія фінансавыя ўстановы абавязуюцца штогод прадстаўляць у Міністэрства па падатках і зборах для наступнага накіравання ў падатковыя органы замежных дзяржаў ідэнтыфікацыйныя звесткі аб замежных кліентах, інфармацыю аб заключаных імі дагаворах, адкрытых рахунках, астатках і абаротах сродкаў па іх.

У сувязі з тым, што цяпер пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл заключана Беларуссю толькі з ЗША, фінансавымі ўстановамі будзе прадстаўляцца інфармацыя выключна адносна падаткаплацельшчыкаў ЗША.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий