Беларусь: падзеі і факты

Официально

У Таджыкістан прыбыла беларуская дэлегацыя, якая складаецца з 37 чалавек, для ўдзелу ў Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, што праходзяць з 15 кастрычніка ў Душанбэ.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры Беларусі адбылося 16 кастрычніка. У час дзён культуры запланаваны паказ работ беларускага кінематографа.

Чакаецца, што адбудзецца паказ мастацкіх фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Сляды апосталаў». Таксама гледачы азнаёмяцца з работамі беларускіх мультыплікатараў — у праграме заяўлена пяць анімацыйных фільмаў. Сваё майстэрства пакажа калектыў Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, будзе экспанавацца фотавыстаўка пра Беларусь.

17 кастрычніка беларуская дэлегацыя выступіла з канцэртам у горадзе Турсунзадэ. 18 кастрычніка дэлегацыя Беларусі азнаёмілася з палацам «Кохі Наўруз» у Душанбэ і наведала Нацыянальны музей Таджыкістана.

 

Мемарыяльную дошку ў гонар першай гуманітарнай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення аб’яднаных нацый (ЮНРРА (UNRRAUnited Nations Relief and Rehabilitation Administration) адкрылі ў Мінску 19 кастрычніка.

Памятны знак з’явіўся на фасадзе дома-музея «Лошыцкая сядзіба». Ва ўрачыстай цырымоніі яго адкрыцця прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі прымеркавана да святкавання 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны і 70-годдзя з дня заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий